Shows / Радыё Свабода
Радыё Свабода
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.
Episodes
Радыё СвабодаФінаў аштрафавалі за «Лукашэнку-таракана». Сапега расказала пра паніку Пратасевіча
Як гуманітарная місія зьвязала Беларусь з ініцыятывай Мэляніі Трамп? Чаму Соф’я Сапега ня верыць у вэрсію пра Пратасевіча як агента КДБ? І як у беларускай…
Радыё СвабодаМАЦУКЕВІЧ - пра беларускія скарбы і чаму ўкраінскі досьвед не для Беларусі
Чаму палітыка ў эміграцыі часта не дае выніку, і што сапраўды можа ўмацаваць Беларусь? Былы дыплямат Павал Мацукевіч тлумачыць, як культурная дыпляматыя працуе…
Радыё СвабодаЛукашэнка абяцае амністыю для жанчын. Статкевіч крытыкуе ліст палітвязьняў. Знос дамоў у Менску
Лукашэнка анансуе новую амністыю, перадусім для жанчын. Ці закране яна палітвязьняў? Чаму зварот былых палітвязьняў да эўрапейскіх лідэраў выклікаў крытыку…
Радыё СвабодаЯк дачка расстралянага паэта выжыла ў ГУЛАГу. Мая Кляшторная
Яе бацьку, беларускага паэта Тодара Кляшторнага, расстралялі ў 1937 годзе. Маці арыштавалі, калі Маі было чатыры месяцы, і адправілі ў сталінскі лягер разам зь…
Радыё СвабодаРАГАТКО – пра Ціханоўскую без прыўкрас, беларускае балота і ціск Расеі на мозг
У праекце «Канапа» са Зьмітром Гурневічам Наста Рагатко і яе кніга «Носи с собой» – мастацкі тэкст, які ўвесь час прымушае спытаць: «а гэта пра каго?». Наста…
Радыё СвабодаАКУДОВІЧ. Міт пра ВКЛ – гэта пастка. Калі была ідэальная Беларусь?
Гісторык Цімох Акудовіч прапануе непрыемную думку: калі вы чуеце «зрабіць Беларусь ізноў вялікай», дык у нашай гісторыі няма аднаго бясспрэчнага «залатога…
Радыё СвабодаПершая рэакцыя на ліст палітвязьняў. Ці паедуць таджыкі ў Беларусь? Унікальнае фота 1926 году
Што вядома пра трох беларусаў, якіх асудзілі на 17, 21 і 25 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачваньня ў «здрадзе дзяржаве»? Як прадстаўнік прэзыдэнта Польшчы…
Радыё СвабодаРэакцыя дачок зьніклых на прысуд Гараўскаму. Спрэчка вакол ліста палітвязьняў. Вяртаньне Мачада
Суд у Швайцарыі прызнаў былога байца спэцатраду хуткага рэагаваньня Юрыя Гараўскага вінаватым у выкраданьні Красоўскага. Але не Захаранкі. Як зрэагавалі дочкі…
Радыё СвабодаЧаму не па-беларуску? «Душныя» пытаньні для зорак Youtube Сямёнава і Пруса
Сьмех, іронія, няёмкія пытаньні і канешне ж Беларусь. У гэтым выпуску “Канапа” мы гаворым пра гумар, як спосаб жыць і выжываць у часы дыктатуры і вайны. Іван…
Радыё СвабодаТрамп, Пуцін і Беларусь: што рыхтуецца за кулісамі
Ці можа вялікая зьдзелка Трампа і Пуціна закрануць Беларусь і што Крэмль хоча атрымаць ад Вашынгтону? Чаму беларускія хрысьціянскія дэмакраты сустракаюць…
Радыё СвабодаЧАРНУХА. Чаму беларусы слухаюць чужое? Пра музыку, густ і гвалт
Ці існуе беларускі музычны густ, чаму мы так слаба верым ва ўласную сцэну і ці можа поп-культура быць пытаньнем дзяржаўнай бясьпекі? У гэтым выпуску «Канапа»…
Радыё СвабодаЛукашэнка таргуецца з ЗША? Сын Сахашчыка зьнік бязь вестак. Караоке пад песьню Z-сьпявачкі
Лукашэнка кажа пра прагрэс у перамовах з ЗША, але ці атрымаецца дамовіцца пра новыя вызваленьні палітвязьняў? Міністры абароны Расеі і Беларусі абмяркоўваюць…
Радыё СвабодаСЕМЧАНКА. Як жыць у Беларусі, каб не паехаў дах? Вопыт жонкі палітвязьня
Блогерка Юлія Семчанка пра тры гады, калі яе муж Дзьмітрый Семчанка, былы журналіст ОНТ, быў за кратамі. Жыцьцё з сынам у Беларусі, хэйт за «занадта шчасьлівы»…
Радыё СвабодаАцяпленьне даражэе. Загадка адстаўкі кіраўніка Віцебшчыны. Маргарыта Ляўчук вяртаецца
У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь раскажам, колькі беларусы будуць плаціць за ацяпленьне ў лістападзе, чаму выклікае пытаньні адстаўка кіраўніка Віцебскай…
Радыё СвабодаІВУЛІН: дзеля чаго займацца беларускім кантэнтам, калі гэта не грашовая справа
Аляксандар Івулін расказвае, як вырашыў працягнуць праект «Загляне сонца» пасьля сьмерці Мікіты Мелказёрава, чаму беларуская мова павінна быць не «клюбам для…
Радыё СвабодаКаму належыць беларускі Wildberries. Новы прысуд у справе «Гаюна». Лукашэнка прызначыць акадэмікаў
Хто зарабляе на беларускім Wildberries і як гэта зьвязана з атачэньнем Лукашэнкі? Хто набыў вілу за 4 з паловай мільёны даляраў ля Менскага мора? Чаму…
Радыё СвабодаКАЛЯДА. Шагал, Netflix і «частка Расеі». Як Беларусь расказвае пра сябе?
Беларусь у сьвеце часта ведаюць праз Лукашэнку, вайну і палітычны крызіс. Але ці можна расказаць пра краіну інакш – праз культуру, людзей, мастацтва, музыку і…
Радыё Свабода19 гадоў афіцэру спэцназу за «здраду дзяржаве». Золата «Вагнэра» і пагромы ў Эўропе
У «ПіКу Свабоды» мы расказваем пра галоўныя падзеі 19 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Дывэрсанты, мабілізацыя і «ваенны час». Што ўпершыню…
Радыё Свабода«Архіпэляг БЕЛАГ-2». Частка 6: «Мы былі закладнікамі». Правілы выжываньня ў турмах Лукашэнкі
У апошняй частцы другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ», былыя палітычныя зьняволеныя расказваюапошняць пра тое, што дапамагло ім выжыць за кратамі.
Радыё СвабодаГАРЦУЕВА пра «гэбістаў» на кастынгу, падпольле ў Беларусі і «тры гады ў сьне»
Яе сям’я сто гадоў зьвязаная з Купалаўскім тэатрам. Але ў 2020-м актрыса Валянціна Гарцуева сышла адтуль разам з калегамі, разумеючы, што можа больш ніколі ня…
Радыё Свабода«Лукашэнка рыхтуе Беларусь да мінулай вайны», — Аляксандар Класкоўскі
Як палітыка Лукашэнкі стварае пагрозу для Беларусі? Што азначаюць зьмены ў вайсковым кіраўніцтве Беларусі? Ці магчыма аб’яднаньне ўсёй апазыцыі ў адну…
Радыё СвабодаНовы галоўны разьведчык Лукашэнкі. Расейскія дроны ў Беларусі. Маск супраць Зяленскага
Расейскія дроны ізноў заляталі ў Беларусь, а Ўкраіна аднаўляе ўдары па расейскіх НПЗ. Як абмежаваньні Starlink паўплывалі на ўкраінскія баявыя апэрацыі?…
Радыё СвабодаДЗЬМІТРЫ ПРЫСТУПА. Ксёндз-беларус, які выціскае 120 кг і гаворыць пра Бога ў Instagram
Сьвятар з Беларусі, які быў у “Моладзі БНФ”, цяпер служыць у Польшчы, ходзіць у мацоўню, вядзе і тлумачыць веру праз Instagram. Каталіцкі ксёндз Дзьмітры…
Радыё СвабодаАЙЦІБАРАДА пра ChatGPT, звальненьні, дыктатуру і будучыню AI ў Беларусі
ChatGPT ужо піша тэксты, стварае музыку, дапамагае лекарам і праграмістам. Але ці сапраўды штучны інтэлект пакіне мільёны людзей бяз працы, ці можа ён…
Радыё СвабодаЦіханоўскі прапануе аб’яднаць апазыцыю. Што робіцца са Starlink ва Ўкраіне. «Тындэр» для сабачнікаў
Каго з апазыцыйных палітыкаў Сяргей Ціханоўскі прапануе аб’яднаць у адну структуру і чаму экспэрт сумняваецца, што гэта атрымаецца? Starlink абмяжоўвае…
Радыё СвабодаБеларусь — мішэнь NATO? Лукашэнка ўскладняе дапамогу дзецям. «Яндэкс» дае збоі
У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 13 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Чаму ў выпадку нападу Расеі на NATO пад ударам можа апынуцца…
Радыё СвабодаКУЛЕЙ. Здароўе Мілінкевіча, Плошча-2006, і чаму беларусы не пасіўныя
Госьцяй новага выпуску «Канапы» стала Іна Кулей – грамадзкая дзяячка, жонка былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Мы пагаварылі пра…
Радыё СвабодаСЬЛЮНЬКІН. Трамп, Кітай і лічбавы ГУБАЗіК. Што нас чакае?
Штучны інтэлект ужо перапісвае правілы гульні ў сьвеце. Былы беларускі дыплямат і выпускнік Гарварду Павал Слюнькін у праекце «Канапа» расказвае, хто выйграе…
Радыё СвабодаРасейцы трэніруюцца ў Беларусі. Цэны ўзьлятуць яшчэ больш. Арышты пасьля канцэрту Каржа
Мы расказваем пра галоўныя падзеі 12 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Пасьля ўдараў па дата-цэнтрах «Яндэксу» ў Расеі беларусы сутыкнуліся са збоямі…
Радыё Свабода«Архіпэляг БЕЛАГ-2». Частка 5: «Пасьля турмы пачынаецца пекла». Як былых палітвязьняў выціскаюць зь Беларусі
У пятай частцы другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» мы раскажам, якім пеклам становіцца жыцьцё ў Беларусі па вызваленьні і як былыя палітвязьні вымушана…
Радыё СвабодаГЛІНЬНІК – пра Ціханоўскую, Мельнікаву і Офіс дэмакратычных сілаў
Ці сапраўды Сьвятланай Ціханоўскай нехта кіруе? Як выглядае праца яе офіса? Што вядома пра зьнікненьне Анжалікі Мельнікавай? Ці праўда, што офіс уплывае на…
Радыё СвабодаЛукашэнка пагражае суседзям. Забаронены раман пра Ціханоўскіх. Чума з Расеі?
Што можа зьмяніць ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міра? Ці можа Ціханоўскі разам з крытыкамі сваёй жонкі стварыць новую плынь апазыцыі? Як знакаміты францускі…
Радыё СвабодаРасейскі дрон у Беларусі: падрабязнасьці атакі і рэакцыя ўладаў
Расказваем пра падзеі 8 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Расея атакавала памежныя зь Беларусьсю рэгіёны. Прынамсі адзін рэактыўны дрон заляцеў на…
Радыё СвабодаЛатвія дазволіць памежнікам страляць. Гуцэрыеў і Шаўцоў бяз санкцый. Касьмічная турыстка стала маці
У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 7 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Тэмы выпуску: у Латвіі прапанавалі страляць на мяжы…
Радыё СвабодаЗагады Лукашэнкі на палігоне. Ці пагражае беларусам чума. Сьвятара судзяць за «здраду дзяржаве»
У праграме "Пік Свабоды" апавядаем пра навіны 6 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Тэмы выпуску: Лукашэнка на палігоне запатрабаваў ад навукоўцаў як мага…
Радыё СвабодаЦіханоўскі гуртуе абураных Офісам Ціханоўскай. Генэрал Лукашэнкі зоймецца Тык-Токам
Расказваем пра падзеі 5-га кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Стала вядома, чым будзе займацца пры Лукашэнку генэрал-маёр Павал Муравейка У школах…
Радыё Свабода«Беларусы ня коцікі!» Кудасава — пра паэзію, каханьне, ШІ і Беларусь у эміграцыі
Ці можна асуджаць беларусаў, якія ва ўмовах рэпрэсій маўчаць і прыстасоўваюцца? Вядомая беларуская паэтка Наста Кудасава расказвае, чаму зьехала з краіны, як…
Радыё Свабода«Архіпэляг БЕЛАГ-2». Частка 4: Як беларускіх палітвязьняў вывозілі ва Ўкраіну
У чацьвертай частцы другага сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» мы раскажам у дэталях, як 13 сьнежня 2025 году беларускіх палітвязьняў вывозілі ва Ўкраіну і як…
Радыё Свабода«Дэмсілы для Польшчы больш не партнэр №1 у Беларусі»
У пятнічным “ПіКу Свабоды” мы падводзім вынікі тыдня. Дональд Трамп вылучыў свайго спэцпасланьніка па Беларусі Джона Коўла на новую пасаду. Ці перашкодзіць…
Радыё СвабодаКалесьнікава пра Коўла. Зьмены ад 1 кастрычніка. Чый Шагал?
Марыя Калесьнікава ў інтэрвію Свабодзе назвала Джона Коўла «выратавальнікам беларусаў». Што зьмянілася ў Беларусі з 1 кастрычніка? «Невялікая адліга» зь…
Радыё Свабода«Канапа». Ткачоў — пра самоту, спорт, стасункі і валянтэрства
Як спорт уплывае на жыцьцё і на адносіны? Чаму ўсё часьцей мужчыны і жанчыны выбіраюць быць самотнымі? Як людзі шукаюць стасункі ў Tinder і ці існуюць насамрэч…
Радыё СвабодаКоўл атрымлівае новую пасаду: што будзе зь беларускімі палітвязьнямі?
Рэтрансьлятары ў Беларусі дапамагаюць расейскім дронам атакаваць Украіну. Якім можа быць адказ Кіева? Трамп вылучыў Коўла на пасаду спэцпрадстаўніка ў справах…
Радыё Свабода«Я не памерла разам зь ім». Ліна Цапава пра цела, каханьне, сэкс і жыцьцё пасьля сьмерці мужа
Ліна Цапава — фатографка, мадэль і публічная асоба, якая працуе з тэмамі цела, прыгажосьці, свабоды і сэксуальнасьці. Глядзіце поўную размову на YouTube-канале…
Радыё СвабодаМіністар за кратамі, прымус да БРСМ, Расея атакуе Кіеў з дапамогай Беларусі
Расейскія рэактыўныя дроны атакуюць Кіеў з дапамогай рэтрансьлятараў у Беларусі. Як зрэагуле Зяленскі на парушэньне ўльтыматуму Лукашэнкам? Чаму сышоў у…
Радыё СвабодаСьцяпан Пуціла на «Канапе». Ці будзе NEXTA каардынаваць новыя пратэсты ў Беларусі?
Сьцяпан Пуціла тлумачыць, чаму NEXTA больш не зьбіраецца каардынаваць пратэсты, калі беларусы зноў масава выйдуць на вуліцы, і адказвае на прэтэнзіі да ролі…
Радыё СвабодаСілавік з «Масквой у галаве». Як Зельцар застрэліў афіцэра КДБ. Статкевіч паказаў свой «катэдж»
Сілавік, які прапаноўваў «прарубіць калідор зь Беларусі да Балтыкі», стаў намесьнікам старшыні Адміністрацыі Лукашэнкі. 5 гадоў таму ў перастрэлцы ў менскай…
Радыё Свабода«Архіпэляг БЕЛАГ-2». Частка 3: «Лукашэнка ня будзе мне ўказваць». Як Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь
Трэцяя частка другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» прысьвечаная ўчынку Міколы Статкевіча, які зламаў сцэнар уладаў, калі адмовіўся пакінуць Беларусь, і…
Радыё СвабодаШрайбман пра вынікі тыдня: Вязьні на волі, Ціханоўскі супраць Ціханоўскай, калій для ЗША
Ці вызваленьне яшчэ 15 вязьняў ёсьць вынікам перамоваў Лукашэнкі з спэцпасланьнікам Трампа? Якія галоўныя вынікі ўдзелу дзьвюх беларускіх дэлегацый на…
Радыё СвабодаЦіханоўскі не спыняецца. Кубракоў канчаткова разьвязвае рукі міліцыі. Lady Gaga і беларус
Кіраўнік МУС Кубракоў прапануе дазволіць сілавікам дзейнічаць без санкцыі пракурора. Да чаго гэта можа прывесьці? Тлумачыць былы выкладчык Акадэміі МУС…
Радыё СвабодаЦіханоўскі адказаў жонцы, 30 рублёў за двухпакаёўку, новы будынак амбасады Польшчы
Беларусы ў сацсетках зьняпраўджваюць заяву Лукашэнкі пра 30 рублёў у месяц за арэнднае жытло ў абласных цэнтрах. Міністар замежных справаў Польшчы анансаваў…
Радыё СвабодаЧаму Трампу можа не дастацца калій зь Беларусі
Трамп разьлічвае на вялікую дамову па закупцы беларускіх угнаеньняў. Але ці атрымаецца разьвязаць праблему з транзытам і ці ёсьць у Беларусі што прадаваць? У…
Радыё Свабода17 «пераемнікаў Лукашэнкі». NEXTA назваў самага мэдыйнага палітыка. Арыштавалі «аналітыка Сахашчыка»
Расказваем пра падзеі 21 верасьня і тлумачым, што яны значаць. Лукашэнка прыняў у сябе Шэймана з тоўстымі папкамі. Пра што гаварылі? Віцэ-губэрнатар…
Радыё Свабода«Архіпэляг БЕЛАГ-2». Частка2: Свабода зь мехам на галаве: як палітвязьняў вывозілі зь Беларусі паводле ўгоды Лукашэнкі з ЗША
Другая частка другага сэзону падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» прысьвечаная дэпартацыям вызваленых палітвязьняў зь Беларусі ў чэрвені і верасьні 2025 году…
Радыё СвабодаЧаму Лукашэнку і Трампу не ўдаецца «вялікая зьдзелка»
У праграме «ПіК Свабоды» мы падводзім вынікі тыдня і разам з экспэртамі тлумачым іх значэньне. Джон Коўл дамогся вызваленьня чарговых 25 палітвязьняў і…
Радыё Свабода32 000 эўра для вызваленых. Былы пасол Расеі атрымаў зямлю ў Драздах. Беларуска выйшла з турмы ў ЗША
Чым займаюцца былыя палітвязьні ў Літве і на якіх умовах могуць адбыцца наступныя вызваленьні. Прапаганда з дапамогай штучнага інтэлекту расказвае, як страшна…
Радыё СвабодаКаго вызваляць? Лукашэнка правёў перамовы з пасланьнікам Трампа
Пасланьнік Дональда Трампа прыехаў у Менск і правёў перамовы з Лукашэнкам. Чакаюццца вызваленьні палітвязьняў, хоць Лукашэнка чарговы раз заявіў, што…
Радыё СвабодаЗабойства ў Менску і візіт прадстаўніка Трампа: што адбылося
Расказваем пра падзеі 14-га верасьня і тлумачым, што яны значаць. Спэцпасланьнік Трампа Джон Коўл прыбыў у Вільню, чакаецца ягоная паездка ў Менск. Лукашэнка…
Радыё Свабода«Архіпэляг БЕЛАГ-2». Частка1: Турма, што забівае. Новыя сьмерці палітвязьняў за кратамі і пасьля вызваленьня
У першым эпізодзе другога сэзону падкасту ”Архіпэляг БЕЛАГ” мы раскажам у дэталях пра новыя сьмерці палітвязьняў за кратамі ад лета 2024-га да цяперашняга…
Радыё СвабодаЛукашэнка ня выключыў мабілізацыю і папрасіў сустрэчы з Трампам
Лукашэнка заявіў, што будзе трэсьці армію і ня выключыў мабілізацыю. Што ўсё гэта значыць? Ці зьменшыць атмасфэру страху ў Беларусі вяртаньне Анджэя Пачобута і…
Радыё СвабодаСілавікі бяруць пад кантроль дамафоны. Дактарам ускладняюць жыцьцё. Прысуд вядомаму адвакату
Адваката Дзьмітрыя Лаеўскага, які абараняў Віктара Бабарыку, Максіма Знака і Алеся Бяляцкага, асудзілі да трох гадоў зьняволеньня. За што менавіта яго…