skinny.

Latest / Радыё Свабода

Як дачка расстралянага паэта выжыла ў ГУЛАГу. Мая Кляшторная

Яе бацьку, беларускага паэта Тодара Кляшторнага, расстралялі ў 1937 годзе. Маці арыштавалі, калі Маі было чатыры месяцы, і адправілі ў сталінскі лягер разам зь немаўлём. Як выглядала дзяцінства за калючым дротам і што дапамагло ёй выжыць? Гутарку запісала журналістка Радыё Свабода Ганна Соўсь у сьнежні 2016 году. У падкасьце Мая Кляшторная згадвае Акмалінскі лягер А.Л.Ж.И.Р., дзіцячы спэцпрыёмнік НКВД і ссылку ў Сібіры. Расказвае пра цукерку, якую маці спрабавала ёй перадаць, сустрэчу пасьля доўгай разлукі, пошукі сьлядоў бацькі ў Курапатах і вяртаньне да беларускай мовы.

The skinny

The skinny isn't ready yet — notes appear once the transcript is processed.